15_symbols' Journal
(Latest 20 entries) (Calendar) (Friends) (User info) Navigate: (Previous 20 entries)
Monday, August 21, 2006
Wednesday, April 26, 2006
поликлиника это своеобразный дурдом в котором вместо излечения душ людей в них генерируется психическая неустойчивость...
З.Ы.:против работающих там людей ничего не имею
Saturday, December 17, 2005
Friday, September 23, 2005
Буль-буль-буль-буль-буль...... 100 грамаў. Лыжка мёду. Старанна разьмешваю.... Тааак. А пахне то як...!!! Вось уж дзякуй за навуку. Даўно гарэлкі не піла. Гэта выкладчыца сёньня: "А ты што ж захварэла? Я табе скажу што рабіць, сродак ад усіх хвароб." Ну і распавяла пра 100 грамаў гарэлкі зь мёдам і спаць. Я гэтую бадзягу думала запіць. Падрыхтавала кубачак вады, узяла у руку. Выпіла "вогненную ваду" зараз за 2 глыткі ахрэнеўшы пасьля першага. Нават запіць не атрымалася. Не захацелася. Выдыхнула толькі як зьмей Гарыныч і пад коўдру залезла. Цётка казала, што ў яе адразу верталёты зьяўляюцца, а мне хоць бы што, толькі сон прапаў. Памятаю, ўзмакрэла, як мыша, ажно ручаі сьцякалі, і нешта вельмі ж весела было, смешна чагосьці. А калі белая да нэрвовай сыстэмы дабралася, тут я і вырубілася. На раніцу добра прачнулася, за гадзіну да будзільніка.
З.Ы.:Фарынгіт вылячыла, а насмарк не.
Sunday, September 18, 2005
Friday, September 2, 2005
Wednesday, August 10, 2005
Tuesday, July 12, 2005
b>Ты программист! Или компьютер</b>
Логика - это ключевое слово для тебя. Мужская? Женская? Нет. В твоем случае она железная. Ты реагируешь на все интеллектуально, а не эмоционально. Ты умеешь просчитывать свои и чужие действия на несколько ходов вперед, но при этом не питаешь иллюзий, что ты знаешь все на свете. Но о том, что если есть много сладкого, жирного, и не заниматься спортом, то непременно наберешь лишний вес, ты знаешь точно! Как и о том, что нужно делать, чтобы этого не произошло. Последнее используй на практике!
Пройди тест "Говорят, есть женская логика. А какая у тебя?" и множество других тестов на Pepsi Light!
от судьбы не уйти, от генетического мат-ла за другим компьютером не спрятаться
Friday, June 24, 2005
да и вообще страшно стало до чего я дошла
Как-то, прожив определённое количество лет, посмотрев на окружающее, пришла к выводу что нельзя относиться к себе как к существу второго сорта. Надо уметь постоять за себя, не позволять кому-то диктовать мне как жить и как себя вести. Хотела кому-то что-то доказать Научилась писать слово Я с большой буквы Переборщила Не заметила где-то грань Обидела и обижаю тех кого не хочу обижать Веду себя по-свински Уже не знаю кому и что хочу доказать Выходит, что желая изменить себя, поднять на новый уровень, ошиблась, осталась глупой маленькой девочкой. За своё поведение прошу прощения у своей мамы У своих родителей У своей бабушки И некоторых других людей Простите
Current mood:  dirty
Sunday, June 12, 2005
Наиболее распространённым проявлениеми йодной недостаточности является эндемический зоб. Вместе с тем дефицит йода повышает частоту врождённого гипотиреоза, ведёт к необратимым изменениям мозга у плода и новорождённого, задержке умственного и физического развития (кретинизму), умственной отсталости (олигофрении). В йоддефицитных регионах отмечается снижение интеллектуального потенциала всего населения (на 15-20%). Практически на всей территории Беларуси наблюдается выраженный дефицит йода. Профилактически применяют препараты йода, содержащие физиологические количества этого микроэлемента (100-150 мкг/сут).
Sunday, April 24, 2005
Апошні месяц, ці нават болей у мяне час ад часу ўзьнікае адчуваньне, нібыта ўсё што са мной адбываецца гэта сон. Асабліва, калі я з кімсьці гутару. Гляджу на людзей, на падзеі, слухаю навакольныя гукі й здаецца, сплю. Яшчэ, бывае, здаецца, што бачу сябе збоку, адступіўшы на крок ад самой сябе. Пры гэтым ня ведаю ці прачнуся, наадварот, ёсьць адчуваньне бясконцасьці сну. Цікава. Можа мне пад канец сэмэстра патрабуецца перазагрузка. Скончыцца сэсія, усё адфарматую.
Current mood:  cold
Wednesday, March 16, 2005
выходзячыя з транспарту перадаюць свае пракоцаныя талёнчыкі ўваходзячым (АЛЕ: гэта датычыцца толькі здаровых.), а не выкідаюць іх пасьля пэўнай колькасьці разоў выкарыстаньня, як я.(Шматразовае выкарыстаньне талёнчыкаў мне ўжо нешта надакучыла.)
Current music: Ленінград -- Жопа
Monday, March 14, 2005
ура! у мяне безлімітны нэт
Пра транспарт: А дакладней пра паездкі ў ім. Заходжу, як чалавек у аўтобус. Адчуваю, што нехта намагаецца прыставаць да маёй задніцы. ....... ......... .... ........ ... (цэнзура не прапускае такія думкі). Павяртаюся. Я аказалася права: чмошнага выгляду істота, задуманая прыродай, як прадстаўнік мужчынскае плосьці рэзка перамяніла разьмяшчэньне сваіх канцавін (як загну, бывае, фразу, сама зьдзіўляюся — заўв. 15_symbols). Выраз твару, мне ўжо знаёмы (ня першы ж раз такога ўрода бачу), дадаткова пацьвердзіў, што мае адчуваньні не падманулі. Як мне знаёма такая сытуацыя.... Некаторым дастаткова позірку, некаторыя супакойваюць сваё цела (фу! нават пісаць брыдка) толькі пасьля майго выказваньня ўслых. Часам так скажу, што мужык на наступным жа прыпынку выходзіць. Дасталі! Забіла б! Бяз словаў па рожы! Гантэлю ў сумку й сумкай па рожы! Дзьве гантэлі! Дасталі! Нагамі іх! Нагамі! Хутчэй бы дарогі вяснова-летнімі сталі. Уласны транспарт мне дапаможа. 2 palata6: вось табе праблема. Рашэньне: гумавую пасажырку ў кожны аўтобус (тралейбус, вагон мэтро….), няхай яе “дамагіваюцца”
Пра цукеркі “Улыбка” фабрыкі “Камунарка”: Вырашыла падзяліцца з бацькамі цукеркай. Вось, думаю, адкушу кавалачак, астатняе ім. Адкусіла..... Цьвёрдасьць, прыкладна, як у керамічнае пліткі. Паспытаць такой цукерачкі й можна сваёй “улыбкой” вычварэнцаў у транпарце палохаць. Тэрміну захоўваньня на паперцы не знайшла, затое даведалася, што іх экспартуюць у Нью-Ёрк. У такім жа стане?
Current mood: нармальны Current music: Гр.Об. - Простор открыт
Tuesday, March 1, 2005
Your brain is a healthy mix of male and female
You are both sensitive and savvy
Rational and reasonable, you tend to keep level headed
But you also tend to wear your heart on your sleeve
Sunday, February 27, 2005
"Два дня осталось ЧЕСТНЫМ гражданам чтобы ЧЕСТНО подать информацию о доходах в налоговую инспекцию..." Расчуствоваться можно.
Калі сутыкаюся з кавалкамі свайго дзяцінства, гэта прабірае наскрозь. Калі пры гэтым усьведамляю, што ў апошні раз, становіцца не па сабе ад разуменьня таго, як мала мы цэнім тое, што маем. Апошні раз наведала кватэру, у якой некаторы час жыла быўшы маленькай. Міжволі зьдзіўлялася, у колькі разоў усё стала маленькім: мэбля, рэчы, пакоі. Паменьшылася ў год 15 майго жыцьця. Чаму не прыходзіла сюды раней? Канешне магу патлумачыць, але гэта дробязі, як я разумею цяпер. Сёньня я нібыта перанеслася ў мінулае, здалося, што час запаволіўся. У гэтай кватэры нічога не зьмянілася. Бррр, як у кіно перад вачыма паўставалі карцінкі. Ня ведаю што было напісана на маім твары, але лавіла сябе на абстрагіяванасьці ад навакольнага. Ня думала, што ў маёй галаве столькі ўспамінаў схавана. Хаджу й цяпер, як зомбі, столькі паўсплывала з памяці. Няўжо я такая эмацыянальная?
Current mood: абстрагіяванасьць
Navigate: (Previous 20 entries)
|
|